Беларускі тэнісіст Эрык Аруцюнян прабіўся ў асноўную сетку турніру серыі ATP Challenger-125 у амерыканскім Тыб’юране з прызавым фондам $225 тыс., паведамляе БелТА.
У фінальным паядынку кваліфікацыі Аруцюнян, які займае 600-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолеў на двух тай-брэйках амерыканца Спенсера Джонсана, у якога 451-я пазіцыя, — 7:6 (7:4), 7:6 (8:6). У першым кваліфікацыйным раўндзе Аруцюнян перамог яшчэ аднаго амерыканскага тэнісіста Нікаласа Годсіка (1629-ы нумар рэйтынгу ATP) — 6:3, 6:1. У 1/6 фіналу сапернікам Эрыка Аруцюняна будзе амерыканец Брэйдэн Шык (206). Беларус Данііл Астапенкаў (554) спачатку выйграў у амерыканца Гаса Груме (1407) — 6:2, 6:2, а ў матчы за выхад асноўную сетку ўступіў французу Ціма Легу (444) — 3:6, 4:6.
У першым раўндзе жаночага турніру WTA-500 у мексіканскай Гвадалахары з прызавым фондам $1,2 млн беларуска Ірына Шымановіч (197) прайграла турэцкай тэнісістцы Зейнеп Сёнмез (58) — 1:6, 1:6. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал турчанка сустрэнецца з 16-й ракеткай планеты Івай Ёвіч з ЗША. Ірына Шымановіч прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, атрымаўшы перамогі над мексіканкай Анай-Сафіяй Санчэс (380) і амерыканскай тэнісісткай Леа Ма (282). На старце парнага разраду Шымановіч і чэшка Мірыям Шкох будуць сапернічаць з амерыканскім тандэмам Кэтрын Харысан / Далайна Х’юіт.
Спаборніцтвы ў Мексіцы і ЗША завершацца 20 верасня.