Top.Mail.Ru

Арыенцір будаўніцтва жылля ў Мінску — 600 тыс. кв. м у год

У Мінску па генплане забудовы да 2030 года прадугледжана ўзвядзенне штогод 600 тыс. кв. м жылля. З адначасовай актывізацыяй працэсу ў рэгіёнах, каб спыніць дыспрапорцыю развіцця тэрыторый і ператок насельніцтва. Да гэтага часу гэтая лічба была нашмат больш. Напрыклад, заданне на 2024 год Мінск перавыканаў на 11 тыс. кв. м. Цяпер такой магчымасці няма, расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гантарава, паведамляе БелТА.


У Мінску больш няма вольных пляцовак. Асноўную забудову камунальныя прадпрыемствы зараз вядуць на тэрыторыях, якія рэканструююцца, дзе прадугледжаны знос прыватнага сектара або нейкіх прадпрыемстваў, баз, састарэлых будынкаў, збудаванняў. І гэта жыллё прызначана для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, за рэдкім выключэннем 1-2 дамы прапануюць на камерцыйнай аснове — у маналітна-каркасным выкананні з паркінгамі.

«У першую чаргу прыбіраецца старае жыллё. Але і тут мы абмежаваныя наяўнасцю памяшканняў, у якія павінны перасяліць людзей. Калі раней быў зачын — база з 300-350 кватэр, і іх па меры неабходнасці прадастаўлялі людзям пры зносе старага жылля, то зараз вымушаны спецыяльна ствараць так званы падменны фонд на раней вызваленых пляцоўках, — удакладніла Ірына Гантарава. — Цяпер для перасяленцаў узводзім тры дамы ў мікрараёне Лошыца і адзін па вуліцы Розы Люксембург. Жылля патрабуецца даволі шмат. Няма такіх масіваў, на якіх дастаткова знесці 1-2 дамы. Да таго ж у старай хатцы можа быць прапісана да 15 чалавек, і кожнага трэба забяспечыць жылплошчай не менш за 15 кв. м. Цяпер гэтым займаюцца толькі дзяржаўныя забудоўшчыкі».

Перспектыўныя раёны рэканструкцыі прыватнага сектара ў сталіцы — праспект Дзяржынскага, вуліцы Арлоўская, Маякоўскага і Лошыца. З аўкцыёну пляцоўкі пад забудову камерцыйным кампаніям больш не прадаюцца. Камерсанты завяршаюць праекты, пачатыя 5-10 гадоў таму.

«Камерцыйныя заказчыкі рэалізуюць два буйныя інвестпраекты. Комплекс „Мінск-Мір“, дзе жыллёвае будаўніцтва практычна завершана. У пачатку наступнага года там застанецца шматфункцыянальная і адміністрацыйная забудова, офісныя цэнтры. І комплекс „Паўночны бераг“. Ён толькі пачаты, разлічаны на 5 млн кв. м, але ў перспектыве да 2040 года, — адзначыла Ірына Гантарава. — У Смалявічах будуем тры шматпавярховыя дамы, у асноўным для шматдзетных сем’яў і арэнднае. Штогод там уводзім 20-25 тыс. кв. м, такі тэмп і захаваецца. У перспектыве — Рудзенск, дзе трэба стварыць інжынерную інфраструктуру. Але гэта планы не сёлетняга і нават не наступнага года. Упіраемся ў абмежаваныя магчымасці нашага асноўнага домабудаўнічага камбіната — ААТ „МАПІД“».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю