У Адзіны рэестр адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі ўнесены асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ). Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Нацыянальнае кадастравае агенцтва як аператар рэестра сумесна з мясцовымі органамі ўлады правяло маштабную работу па ўдакладненні звестак аб ААПТ. Так, у 2025 годзе былі правераны найменні і катэгорыі ААПТ, а да кастрычніка 2026 года створаны альбо актуалізаваны іх межы. Па выніках картаграфічнай экспертызы апрацаваны матэрыялы па 277 ААПТ.
У рэестр унесены межы 163 тэрыторый (яны ўстаноўлены ўпершыню), яшчэ 114 тэрыторый актуалізаваны.
Дзякуючы гэтай рабоце агульная плошча ААПТ у рэестры павялічылася на 71 218,73 га і цяпер складае 1 696 950,27 га.
«Дакладныя межы дапамагаюць выразна вызначаць землі з асаблівымі ўмовамі аховы, хутчэй устанаўліваць абмежаванні па выкарыстанні нерухомасці і выконваць рэжым аховы тэрыторый», — адзначылі ў камітэце па маёмасці.