Top.Mail.Ru
86

Асацыяцыю маладзёжных саветаў маюць намер стварыць у Гомельскай вобласці

Асацыяцыю маладзёжных саветаў маюць намер стварыць у Гомельскай вобласці. Пра гэта ішла размова на пасяджэнні Маладзёжнага савета пры Гомельскім абласным Савеце дэпутатаў, перадае БелТА.



Як адзначыў старшыня Маладзёжнага савета Кірыл Ражкоў, паступіла ініцыятыва аб стварэнні асацыяцыі, у якую будуць уваходзіць прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці і Гомеля. «Ініцыятыва новая, цікавая і дапаможа больш раскрыць праектаў і рэалізаваць іх у нашай вобласці», — лічыць ён. 

«Будзе распрацаваны механізм хуткага рэагавання. Мы калектыўна будзем збірацца, абмяркоўваць праекты, (і найлепшыя з лепшых прапаноўваць. — Заўв. БелТА) да рэалізацыі», — дадаў Кірыл Ражкоў. 


Паводле яго слоў, чакаецца, што праекты будуць самай рознай накіраванасці — інфраструктурныя, спартыўныя, па валанцёрскім руху, датычныя добраўпарадкавання і многія іншыя. 

Таксама на пасяджэнні падведзены вынікі работы савета ў пачатку гэтага года. Як расказаў старшыня, Маладзёжны савет актыўна ўдзельнічаў у рабоце ключавых органаў рэгіянальнай улады, прымаў удзел у абмеркаванні пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. «Члены савета ўдзельнічалі ў прыёмах грамадзян і правядзенні прамых тэлефонных ліній сумесна з дэпутатамі абласнога Савета дэпутатаў. Рэалізаваны шэраг праектаў», — адзначыў старшыня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю