Top.Mail.Ru
255

Ашуканцы ад імя «Белпошты» прапануюць аплаціць пасылкі

«Белпошта» папярэджвае: ашуканцы рассылаюць у месенджарах паведамленні ад імя арганізацыі.

Зламыснікі накіроўваюць паведамленні на мабільныя прылады са спасылкай на фэйкавы сайт. У тэксце паведамлення змяшчаецца інфармацыя аб неабходнасці аплаціць пасылку, якая нібыта прыйшла на імя ўладальніка тэлефона. Калі перайсці па ўказанай спасылцы, то ваш тэлефон будзе ўзламаны.

Аферысты могуць атрымаць доступ да ўсёй інфармацыі, якая захоўваецца ў гаджэце.

Фота: pixabay.com

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю