Спробы падмануць становяцца ўсё больш выдасканаленымі, аднак ёсць просты спосаб адразу вылічыць зламысніка.
У Беларусі з’явілася новая схема, па якой ашуканцы спрабуюць выбавіць грошы ў сумленных грамадзян. Гэтым разам у поле зроку зламыснікаў патрапілі аўтаўладальнікі, паведамляе Tochka.by.
Пад выглядам ДАІ чалавеку ў месенджары прыходзіць паведамленне з яго звесткамі, а таксама тэкстам, што ён парушыў ПДР. Зразумела, прапануецца аплаціць штраф, а грошы неабходна пераводзіць на канкрэтны рахунак.
У МУС папярэджваюць, што гэта ашуканская схема, а каб гэта зразумець, дастаткова памятаць, што ў ДАІ ніколі не карыстаюцца Viber, Telegram або іншымі прыкладання для абвесткі грамадзян.
Ашуканцы сцвярджаюць, што перавышэнне хуткасці было зафіксавана мультырадарам — такой прылады проста не існуе.
У ДАІ нагадалі, што апавяшчэнне чалавека аб парушэнні ПДР можа прыйсці з дапамогай СМС, але ніяк не праз месенджар. Акрамя ўсяго іншага, штрафы ў Беларусі аплачваюцца толькі праз АРІП, а не пераводам незразумелай сумы на канкрэтны рахунак.