Top.Mail.Ru

Ашуканцы прыдумалі новую схему падману

«Падатковая» пастка

У МПЗ папярэдзілі аб новай ашуканскай схеме з выплатай падаткаў. Як вядома, 16 лістапада заканчваецца тэрмін выплаты адзінага маёмаснага плацяжу. І зламыснікі тут як тут — яны вырашылі скарыстацца гэтай сітуацыяй.

Які механізм падману гэтым разам? Патэнцыяльнай ахвяры ў Telegram, Vіber або па СМС прыходзіць паведамленне аб пратэрмінаваным плацяжы і налічэнні пені. У ім — спасылка нібыта на партал МПЗ. Сайт вельмі падобны на сапраўдны, але на ім просяць увесці персанальныя даныя, а потым — нумар карткі, тэрмін яе дзеяння, CVV-код і 6 лічбаў з паведамлення. 

Маўляў, для тэрміновай аплаты.

Калі вы праігнаравалі паведамленне, вам пачынаюць дасылаць электронныя лісты з пагрозамі завесці крымінальную справу. Да ліста мацуюць файл, напрыклад, «Акт праверкі». Адчыняць яго нельга! Унутры — вірус-шыфравальшчык, які крадзе паролі ад вашага інтэрнэт-банкінгу, папярэджваюць спецыялісты.

На рэальным сайце МПЗ нельга аплаціць падатак карткай — толькі праз АРІП або інтэрнэт-банкінг, нагадалі ў ведамстве. А для атрымання актуальнай і дакладнай інфармацыі ў сферы падаткаабкладання, змянення заканадаўства і іншай інфармацыі неабходна выкарыстоўваць толькі афіцыйныя акаўнты МПЗ — спасылкі можна знайсці на афіцыйным сайце.

Віктар ЛЮБІМАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю