Ашуканы аферыстамі пенсіянер забраў у трох мінчан больш за Br120 тыс. пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Супрацоўнікі сталічнай міліцыі ўстанавілі асобу 74-гадовага мінчаніна, які быў кур’ерам тэлефонных махляроў. Спачатку мужчына сам трапіўся на выкрут аферыстаў. Пенсіянер паверыў, што яму трэба падоўжыць дамову сувязі, і назваў асабістыя звесткі ілжэсупрацоўнікам аператара.
Затым яму патэлефанавалі ілжэправаахоўнікі. Яны паведамілі, што на імя мінчаніна аформленыя буйныя крэдыты. Каб пагасіць іх, пенсіянер павінен быў забраць грошы ў іншых людзей. Мужчына паверыў і забраў больш за Br120 тыс.у трох мінчан. Яны таксама сталі ахвярамі махляроў і думалі, што дэкларуюць грошы.
Далей пенсіянер павінен быў адвезці грошы за мяжу. Для гэтага яму патрэбныя былі новыя SIM-карта і тэлефон. Аднак мужчына не падключыў роўмінг і страціў сувязь з куратарамі. Вярнуўшыся ў Мінск, мінчанін даведаўся ад супрацоўнікаў міліцыі, што стаў ахвярай падману. Грошы канфіскаваныя і будуць вернутыя ўладальнікам.
Распачатыя крымінальныя справы.