Top.Mail.Ru

Асіповіцкі лясгас папярэджвае мясцовых жыхароў аб буйным мядзведзі

У Асіповіцкім доследным лясгасе паведамілі аб з’яўленні буйнога мядзведзя ў наваколлях аграгарадка Ліпень. Драпежнік трапіў на фота — ён выйшаў у поле непадалёк ад населенага пункта.



У лясгасе заклікалі мясцовых жыхароў праяўляць максімальную асцярожнасць, не выходзіць у адзіночку на ўскраіны палёў і ў лясныя масівы, пазбягаць участкаў з высокай травой. Пры выпадковай сустрэчы з мядзведзем не варта спрабаваць наблізіцца да звера ці сфатаграфаваць яго — неабходна павольна адыходзіць, не паварочваючыся спінай.

Раней паведамлялася аб падобным выпадку ў Шумілінскім раёне, дзе мядзведзь па начах наведваўся на пчальнік у вёсцы Старынавічы і паспеў знішчыў дзевяць пчаліных сем’яў.

Ягор ЧУРЫК


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю