Top.Mail.Ru

Асноўны дзень перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Манголіі пачаўся з цырымоніі афіцыйнай сустрэчы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вітаў свайго мангольскага калегу Ухнаагійн Хурэлсуха ў Палацы Незалежнасці, дзе кіраўнікі дзяржаў правядуць афіцыйныя перагаворы, паведамляе БелТА.


Перагаворам лідараў краін у вузкім і пашыраным складах будзе папярэднічаць цырымонія афіцыйнай сустрэчы. У ёй возьмуць удзел ваеннаслужачыя роты ганаровай варты, прагучаць гімны Беларусі і Манголіі, будуць прадстаўлены дэлегацыі абодвух бакоў.

Плануецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг дакументаў. Сярод іх — дарожная карта супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі на 2027–2029 гады.

Напярэдадні кіраўнікі дзяржаў пагутарылі ў нефармальнай абстаноўцы. Аляксандр Лукашэнка запрасіў Ухнаагійн Хурэлсуха да сябе дадому. «Я б прапанаваў, каб мы пачалі з двух-трох праектаў, важных для Беларусі і Манголіі, і далі старт вельмі інтэнсіўнаму і плённаму супрацоўніцтву», — прапанаваў Прэзідэнт Беларусі.

Мангольскі лідар падтрымаў гэту прапанову. «Цалкам згодны, цалкам падтрымліваю», — сказаў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю