У Беларусі 19 жніўня месцамі чакаюцца навальніцы. У МНС нагадалі аб фактарах небяспекі пры гэтай з’яве надвор’я, паведамляе БелТА.
Сярод асноўных — пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, узнікненне прыродных пажараў. Таксама магчымы ўзгаранні ў жылых, вытворчых будынках і гібель людзей на вадзе пры купанні.
Днём будзе пераменная воблачнасць, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходняга напрамку, аднак днём ён зменіцца на паўднёвы. Сярэдняя хуткасць ветру складзе 4-9 м/с, але пры навальніцах парывы будуць дасягаць 14 м/с.