Top.Mail.Ru

Асноўныя паказчыкі па энергазберажэнні за 2024 год выкананы

Апошнім часам павышэнне энергаэфектыўнасці эканомікі нашай краіны прыносіць добрыя вынікі. Гэта адзначыў намеснік старшыні Дзяржстандарту-дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі. Асноўныя паказчыкі па энергазберажэнні за мінулы год выкананы. Галоўнае — гэта зніжэнне энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту на 2,6 % да 2020 года. Забяспечаны аб’ём эканоміі энергарэсурсаў на ўзроўні 606 тысяч тон умоўнага паліва. Акрамя таго, доля мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у валавым спажыванні энергарэсурсаў склала 17,1 %.


Віталь Крэцкі падкрэсліў, што летась, нягледзячы на тое, што валавое спажыванне энергарэсурсаў вырасла на 1,8 мільёна тон, наша краіна не толькі ўтрымала неабходную долю спажывання мясцовых паліўна энергарэсурсаў, але яшчэ яе і павялічыла. Гэта сведчыць аб тым, што сёння прырост спажывання энергарэсурсаў у асноўным ідзе за кошт уласных відаў паліва.

Кіраўніком дзяржавы і ўрадам пастаўлена задача па максімальна магчымым уцягванні ў энергабаланс краіны драўняных паліўных гранул. Прыняты шэраг нарматыўных дакументаў па зніжэнні кошту драўняных паліўных гранул для рэальнага сектара эканомікі. Асноўны ж інструмент — уцягванне гэтага віду паліва ў энергабаланс нашай краіны. Гэта робіцца за кошт будаўніцтва і рэканструкцыі дзеючых энергакрыніц, перш за ўсё ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі і энергетыкі, што прыводзіць не толькі да павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, але і да зніжэння сабекошту цеплавой энергіі, што выпрацоўваецца.

«Фактычна ў нас ідзе барацьба за кожную кілават-гадзіну, за кожную гігакалорыю. Мы зніжаем не толькі спажыванне энергарэсурсаў, мы павялічым іх эфектыўнасць, і гэта вядзе да павышэння якасці прадукцыі, павышэння яе канкурэнтаздольнасці як на ўнутраным, так і на знешніх рынках», — адзначыў Віталь Крэцкі.

Дырэктар дэпартамента адзначыў, што БелАЭС — стварэнне абсалютна новага сектара ў эканоміцы. Сёння актыўна развіваецца электратранспарт, рэалізуюцца буйныя праекты, якія спрыяюць павелічэнню электраспажывання ў краіне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю