Top.Mail.Ru

Асновам духоўна-маральнай культуры і патрыятызму будуць навучаць старшакласнікаў у Беларусі

Асновам духоўна-маральнай культуры і патрыятызму будуць навучаць старшакласнікаў у Беларусі. Адпаведную вучэбную праграму факультатыўных заняткаў зацвердзіла пастановай Міністэрства адукацыі, паведамляе БелТА са спасылкай на партал Беларускай праваслаўнай царквы.

Факультатыўныя заняткі разлічаны на 10-я (11-я) класы ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Вучэбная праграма з’яўляецца працягам праграмы для 8-х (9-х) класаў устаноў адукацыі і завяршэннем рэалізацыі вучэбных праграм факультатыўных заняткаў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» для 5-11-х класаў.

У БПЦ растлумачылі, што факультатыўныя заняткі накіраваны на выхаванне духоўных, маральных і патрыятычных якасцей асобы, прызначаны садзейнічаць асваенню духоўнай спадчыны беларускага народа, яго традыцый і маральных прыярытэтаў, фарміраванню гістарычнай памяці.

Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» разлічана на 34 гадзіны (1 гадзіна ў тыдзень на працягу навучальнага года ў 10-м (11-м) класе).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю