Амерыканскі і канадскі астранаўты Аніл Менон і Джошуа Кутрык завяршылі работы ў адкрытым космасе і вярнуліся на борт Міжнароднай касмічнай станцыі. Трансляцыя вялася на сайце Нацыянальнага ўпраўлення ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA), паведамляе SB. by.
Як піша ТАСС, падчас місіі, якая доўжылася 6 гадзін 59 хвілін, Менон і Кутрык паспяхова ажыццявілі ўстаноўку апошняй з васьмі сонечных панэляў IROSA, дзякуючы якім магутнасць энергасістэмы станцыі вырасце са 160 да 215 кілават.
Для Менона цяперашні выхад у адкрыты космас стаў пятым у кар’еры, для Кутрыка — другім.