Top.Mail.Ru

«АТЛАНТ» рыхтуецца да запуску навінкі — пральнай машыны 18-га інтэрфейсу з інвертарным рухавіком

Прадпрыемства актыўна аптымізуе прадуктовую лінейку: старыя інтэрфейсы сыходзяць у мінулае, а інавацыйныя з актуальным дызайнам папаўняюць мадэльную лінейку.


— «АТЛАНТу» тэхнічны апгрэйд неабходны, каб быць канкурэнтаздольным, — упэўнены на прадпрыемстве. — Інвертарныя рухавікі больш надзейныя і даўгавечныя, эканамічныя і эфектыўныя дзякуючы высокай хуткасці кручэння і меншаму выдатку электраэнергіі. Ціха працуюць. Пральныя машыны з інвертарным рухавіком больш дакладныя ў рэгуляванні хуткасці кручэння, што дазваляе даць спажыўцу большы выбар праграм мыцця і дадатковых опцый для розных відаў тканін.

Як патлумачылі на прадпрыемстве, зараз эксперыментальная партыя праходзіць апошнія выпрабаванні ў навукова-галіновай лабараторыі і ў іншых арганізацый. Далей — атрыманне сертыфікатаў, пастаноўка ў план вытворчасці і першыя продажы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю