Пасольства Італіі ў Мінску патлумачыла некаторыя пытанні, звязаныя з атрыманнем шэнгенскіх віз, паведамляе БелТА са спасылкай на італьянскую дыпламатычную місію ў Мінску.
«Важная інфармацыя для ўсіх заяўнікаў на атрыманне шэнгенскіх віз у пасольстве Італіі ў Беларусі — пры пераходзе да новага пастаўшчыка паслуг па афармленні віз — візавага цэнтра VFS — ніякіх змен у візавай палітыцы пасольства не будзе», — паведамілі ў пасольстве.
У прыватнасці, візавы цэнтр TLScontact (вул. Няміга, 40) працягне прымаць заяўнікаў на атрыманне шэнгенскіх віз да 30 чэрвеня. Запісацца ў ліст чакання TLScontact (жывую чаргу) можна да 30 красавіка.
Дадатковая інфармацыя, апісанне працэдуры і тэрміны будуць апублікаваныя на сайце TLScontact. А пачынаючы з 1 мая новым заяўнікам неабходна будзе рэгістравацца ў ліст чакання VF Worldwide (VFS Global).
«Пасольства прыкладзе ўсе намаганні для забеспячэння бесперапыннасці работы ў пераходны перыяд (TLS/VF). Працэдура і патрабаванні да афармлення віз застаюцца нязменнымі», — падкрэслілі ў дыпламатычнай місіі Італіі ў Беларусі.