«Цяпер грамадзянам не давядзецца шукаць кантакты лясніцтваў, каб высветліць, якое лесагаспадарчае мерапрыемства праводзіцца на тым ці іншым участку лесу. Інфармацыя размешчана на пашпарце аб’екта», — адзначылі ў прэс-службе.
На знаку таксама знаходзіцца QR-код, па якім можна знайсці дадатковую інфармацыю: даведацца падрабязней аб лесагаспадарчым мерапрыемстве або высечцы, азнаёміцца з картай забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў, заказаць дровы анлайн і прачытаць, што рабіць, калі чалавек заблудзіў у лесе.
Інфармацыйныя знакі ўстанаўліваюцца па адзіным макеце і ўзоры. Як адзначылі ў ведамстве, галоўная мэта — павышэнне эфектыўнасці работы з насельніцтвам, а таксама дапамога тым, хто заблудзіў у лесе.