У Мінску адбылася аварыя на цепласетках па вуліцы Жукоўскага, паведамляе БелТА.
Як расказалі ў РУП «Мінскэнерга», зафіксаваны парыў трубаправода, які суправаджаўся моцным выхадам вады. Да месца здарэння неадкладна былі накіраваны 4 аварыйныя брыгады Мінскіх цеплавых сетак. Пашкоджанне лакалізавана. Цяпер персанал адпампоўвае ваду і праводзіць абследаванне для дакладнага вызначэння месца пашкоджання.
На перыяд аварыйна-аднаўленчых работ часова абмежавана гарачае водазабеспячэнне па наступных адрасах — вул. Жукоўскага: 2, 4, 6 (к. 1-4), 8 (к. 1); вул. Магілёўская: 4 (к. 1-4), 6 (к. 1-4), 8 (к. 1-4), 12, 12а, 16, 18, 20, 24; вул. Варанянскага, 11 (к. 2).
Прымаюцца ўсе неабходныя меры для хутчэйшага ўстаранення наступстваў.