Расійскі хакеіст Аляксандр Авечкін, які выступае ў НХЛ, перадаў у падарунак Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку хакейнае джэрсі з асабістым аўтографам Фатаграфію падарунка апублікаваў Telegram-канал «Пул Першага», паведамляе БелТА.
«Александру Григорьевичу от OVI (так скарочана называюць Авечкіна амерыканскія балельшчыкі. — Заўвага БЕЛТА). Всех благ!» — напісана на джэрсі
Раней Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Авечкіна, які стаў аднаасобным рэкардсменам НХЛ па галах у рэгулярных чэмпіянатах. Цяпер гэта віншаванне ўжо ў афіцыйным парадку ўручыў хакеісту часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі. Якраз у час сустрэчы і быў перададзены памятны падарунак Прэзідэнту.