Рэйсы адмяняюць у некалькіх краін свету з-за росту цэн на паліва. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Так, нідэрландская авіякампанія KLM заявіла аб адмене ў маі 80 рэйсаў туды і назад з амстэрдамскага аэрапорта Схіпхол.
Нямецкая Lufthansa і амерыканская United Airlines таксама скарацілі маршруты па меркаваннях рэнтабельнасці.
Аналітычная кампанія Cirium папярэджвае, што глабальная прапускная здольнасць авіякампаній толькі ў маі скароціцца прыкладна на 3% замест чаканага росту на 4-6% у 2026 годзе.
Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) паказвае, што запасаў авіяцыйнай газы ў Еўропе хопіць прыкладна на шэсць тыдняў. Дэфіцыт авіягазу выкліканы канфліктам ЗША і Ізраіля супраць Ірана і блакадай Армузскага праліва, праз які ішло каля 20% сусветнага гандлю нафтай.