Авіякампанія S7 Airlines запусціла «сэрвіс падзякі бортправаднікам». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.
C дапамогай яго можна будзе здзяйсняць добраахвотныя грашовыя пераводы для сцюардаў і сцюардэс. S7 Airlines адзначаюць, што гэта першае падобнае новаўвядзенне ў Расіі.
Пасля кожнага рэйса пасажыры кампаніі атрымліваюць апытанне, у якім можна ацаніць работу экіпажа і пакінуць каментарый. Цяпер у ім з’явіцца кнопка «Падзякаваць» для грашовага пераводу.
У прэс-службе адзначылі, што гэта функцыя не паўплывае на дзейную сістэму аплаты працы супрацоўнікаў. Сэрвіс закліканы даць пасажырам дадатковую магчымасць узнагародзіць членаў экіпажа, якія забяспечваюць бяспеку і дапамагаюць у нестандартных сітуацыях падчас палёту.
«Магчымасць выказаць асаблівую падзяку супрацоўнікам за клопат і якасны сэрвіс ужо стала звыклай у многіх сферах. Для нас гэта спосаб падкрэсліць значнасць і шматграннасць работы бортправаднікоў. Нам важна, каб іх прафесіяналізм і адносіны да пасажыраў атрымлівалі прызнанне не толькі ўнутры кампаніі, але і ад тых, дзеля каго яны працуюць», — адзначыла намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і PR кампаніі Марыя Філева.