Top.Mail.Ru
157

Азаранка прайграла ў 1/64 фіналу Уімблдонскага турніру

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (87-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пацярпела паражэнне на старце Уімблдонскага турніру, паведамляе БелТА.



У сённяшнім матчы першага раўнда беларуска сустракалася з расійскай тэнісісткай Анастасіяй Захаравай (95) і саступіла — 2:6, 6:2, 1:6. У 1/32 фіналу расіянка згуляе з пераможцай паядынку паміж амерыканкай Коры Гаўф (2) і ўкраінкай Даянай Ястрэмскай (42).

Напярэдадні дзве беларускія тэнісісткі паспяхова пачалі выступленні на траве Уімблдона. Першая ракетка планеты Арына Сабаленка абыграла ў дзвюх партыях канадку Карсан Брэнсцін (194) — 6:1, 7:5, а Аляксандра Сасновіч (107), якая прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, адолела за 3,5 гадзіны прадстаўніцу Францыі Варвару Грачову (92) — 6:4, 6:7, 7:6.

138-ы па ліку Уімблдонскі турнір завершыцца 13 ліпеня. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе заробяць па 2000 рэйтынгавых ачкоў і па 3 млн фунтаў стэрлінгаў. Год таму чэмпіёнамі сталі іспанец Карлас Алькарас і чэшка Барбара Крэйчыкава.

Фота НАК


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю