Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прабілася ў асноўную сетку турніру катэгорыі WTA-500 у нямецкім Бад-Хомбургу з прызавым фондам $1 млн, паведамляе БелТА.
У матчы другога кваліфікацыйнага раўнда беларуска, якая займае 76-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракалася з расіянкай Веранікай Кудэрметавай, у якой 40-я пазіцыя, і перамагла — 6:7 (4:7), 6:3, 6:4.
На старце кваліфікацыі Вікторыя Азаранка таксама ў трохсэтавым паядынку адолела амерыканскую тэнісістку Кэці Макналі (211-ы нумар рэйтынгу WTA) — 4:6, 6:2, 6:0.
Спаборніцтвы ў Бад-Хомбургу завершацца 28 чэрвеня.