Top.Mail.Ru
187

Аздараўленне і знаёмства з беларускай культурай. Кітайскія школьнікі будуць адпачываць у «Зубраняці»

Дэлегацыя школьнікаў з Кітая 11 жніўня адправілася ў Беларусь для адпачынку і аздараўлення ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», паведамляе БелТА.


Дзеці прабудуць у Беларусі паўтара тыдня, на працягу якіх у іх будзе магчымасць пасябраваць з беларускімі аднагодкамі, пазнаёміцца з беларускай культурай і гісторыяй, паўдзельнічаць у творчых і спартыўных мерапрыемствах, апрабаваць на сабе аздараўленчыя працэдуры. 

У аэрапорце Пекіна дэлегацыю праводзілі прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Кітаі. 

«Аздараўленне будзе ажыццёўлена на бязвыплатнай аснове па запрашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, — адзначылі ў беларускай дыпламатычнай місіі. — Дадзеная падзея падкрэслівае моцныя сяброўскія сувязі паміж Беларуссю і Кітаем, а таксама імкненне да развіцця гуманітарных абменаў паміж моладдзю дзвюх краін».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю