Top.Mail.Ru

Азербайджанскія і расійскія арбітры рассудзяць чэрвеньскія матчы футбалістаў Беларусі

Сталі вядомы арбітры, якія рассудзяць чэрвеньскія матчы футбольнай зборнай Беларусі, паведамляе БелТА.



Галоўным суддзёй паядынку беларусаў з камандай Сірыі 5 чэрвеня будзе Аліяр Агаеў з Азербайджана. Яго асістэнтамі стануць Зейнал Зейналаў і Акіф Аміралі. Рэзервовы арбітр — беларус Ігар Шумілаў.

Сустрэчу падапечных Віктара Ганчарэнкі са зборнай Буркіна-Фасо 9 чэрвеня рассудзіць брыгада расійскіх арбітраў. Яе ўзначаліць Рафаэль Шафееў, памочнікі — Аляксей Лунёў і Дзмітрый Саф’ян, рэзервовы рэферы — беларус Антон Лашук.

Абодва кантрольныя матчы адбудуцца на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску. Гульня з сірыйцамі пачнецца ў 19.00, а паядынак з афрыканскімі футбалістамі стартуе ў 19.30.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю