Top.Mail.Ru

Азімы ячмень у Беларусі ўбраны на 23 % плошчаў

Азімы ячмень у Беларусі ўбраны амаль на чвэрці плошчаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле аператыўных даных на 6 ліпеня, у краіне азімы ячмень убраны на 23 працэнтах плошчаў. Намалочана 226 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць — 39,3 ц/га. У Брэсцкай вобласці намалочана 100 тыс. т, Гомельскай — 56 тыс. т, Гродзенскай — 41 тыс. т, Мінскай — 22 тыс. т, Магілёўскай — 7 тыс. т.

Скошана траў першым укосам на плошчы 1 млн 375 тыс. га, што складае 99 працэнтаў ад плана. Убрана траў — 98 % ад скошанага. Скошана траў другім укосам на плошчы 318 тыс. га, што складае 31 працэнт ад плана ў 1 млн 10 тыс. га.

Нарыхтавана сена 314 тыс. т — 44 працэнты ад плана. Сенажу — 9 млн 48 тыс. т (63 працэнты). У Магілёўскай вобласці нарыхтавана 1 млн 353 тыс. т (81 працэнт ад плана), Гомельскай — 1 млн 95 тыс. т (72 працэнты), Мінскай — 2 млн 259 тыс. т (64 працэнты), Віцебскай — 1 млн 164 тыс. т (61 працэнт), Гродзенскай — 1 млн 592 тыс. т (53 працэнты).

Сіласу нарыхтавана 281 тыс. т, што складае 1 працэнт ад плана ў 20 млн 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 2 млн 766 тыс. т кармавых адзінак, што складае 27 працэнтаў ад плана ў 10 млн 131 тыс. т.

Лён выцераблены на 2 тыс. га, што складае 6 працэнтаў запланаваных плошчаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю