Падчас нарады аб праектах прагнозных дакументаў на 2026 год, якая напярэдадні адбылася ў Палацы Незалежнасці, Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў, што да яго паступаюць скаргі ў сувязі з тым, што АЗС ператвараюцца ў кафэ: людзі часам не могуць заправіцца, бо перашкаджаюць машыны кіроўцаў, якія на запраўцы п’юць каву. Прэзідэнт даручыў міністру ўнутраных спраў да панядзелка навесці парадак з чэргамі на аўтамабільных заправачных станцыях.
У мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку з транспартнымі сродкамі, якія ствараюць перашкоды для руху на аўтазаправачных станцыях, міністр унутраных спраў правёў нараду з начальнікамі абласных УУС і ГУУС Мінгарвыканкама.
Іван Кубракоў паставіў задачу Дзяржаўтаінспекцыі ажыццяўляць пастаянны кантроль за сітуацыяй, якая складваецца на АЗС, у тым ліку з выкарыстаннем Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, і аператыўна прымаць меры рэагавання.
«Па ўказанні міністра па ўсёй краіне створаны рэйдавыя групы з супрацоўнікаў міліцыі грамадскай бяспекі для маніторынгу аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу і забеспячэння бяспекі руху, — праінфармаваў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар РОТЧАНКАЎ. — Акрамя таго, з кіраўніцтвам аўтазаправак праведзены прафілактычныя гутаркі аб неабходнасці захавання мер бяспекі для наведвальнікаў, а таксама размежавання дзейнасці па рэалізацыі паліва і продажы спадарожных тавараў, прадуктаў харчавання».
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС