Top.Mail.Ru

Бабры атакуюць раку пад Мінскам: жывёл адлоўліваюць і перасяляюць

Хвалявацца не варта...


Уздоўж ракі Менка ўсё часцей можна заўважыць сляды актыўнасці баброў. Жывёлы ўзводзяць плаціны, падгрызаюць дрэвы каля вады, а часам выбіраюцца і да зялёных насаджэнняў каля жылых зон. Гэту праблему ўжо вырашаюць. Расказваем, як менавіта.

Каб мінімізаваць страты, у населены пункт была запрошана спецыялізаваная брыгада. Яна займаецца адловам жывёл і іх наступным перамяшчэннем у больш прыдатныя для пражывання ўмовы — напрыклад, да азёр.

— Бабры моцна падточваюць дрэвы, асабліва паблізу вады. Раней такога не было. Цяпер відаць, як яны ўздоўж рэчышча актыўнічаюць. Робяць запруды, перагароджваюць плынь. Могуць дайсці і да пасадак, якія мы саджалі каля жылых дамоў, — расказвае стараста вёскі Гарадзішча Мінскага раёна Уладзімір Скарабагаты.

Адлоў, а не адстрэл: што чакае баброў далей?

Паводле яго слоў, меры прымаюцца акуратна і з улікам стаўлення людзей да дзікай прыроды:

— Некаторыя абураюцца, маўляў, навошта чапаць баброў? Але іх не знішчаюць, а адлоўліваюць і адвозяць да вады. Таму хвалявацца тут не варта.

Работы па добраўпарадкаванні і абароне зялёнай зоны ў Гарадзішчы плануецца прадоўжыць. У перспектыве — новыя пасадкі і работа ўнутры вёскі мясцовымі сіламі.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю