У Лепельскім раёне побач з вёскай Кострыца знікла цэлае возера. Прычынай стаў бабёр, які пракапаў нару ў дамбе.
З-за моцных ліўняў 19 ліпеня возера пацярпела ад паводак — вада пачала размываць берагі, узровень знізіўся прыкладна на паўметра. А ўжо ў сераду, 23 ліпеня, дамба не вытрымала і яе канчаткова прарвала.
Паведамляецца, што рыбаловы спрабавалі выратаваць возера ад асушэння, але зрабіць гэтага не ўдалося. Цяпер возера ўяўляе сабой балота. Рыба загінула, вадаплаўныя птушкі паляцелі.
Што будзе з вадаёмам далей, пакуль невядома.