Вынікі работы будаўнічай галіны за восем месяцаў разгледзелі на рабочай нарадзе ў прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, паведамляе БелТА.
Да абмеркавання акрамя профільных міністраў запрошаны намеснікі старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, адказныя за будаўнічы комплекс. Даложана аб прычынах запаволення тэмпаў па асобных рэгіёнах і мерах, якія дадуць магчымасць выраўнаваць сітуацыю шляхам актывізацыі работ па рэалізацыі важнейшых праектаў, па будаўніцтве жылля, аб’ектаў дзяржаўнай і мясцовых інвестыцыйных праграм, капітальным рамонце.
«Па будаўнічым комплексе быццам бы вынікі больш як 100%. Але, як я кажу, гэты вынік задавальняць мяне не можа з прычыны таго, што мы бачым відавочныя рэзервы ў будаўнічай галіне, якія нам трэба рэалізаваць», — адзначыў Аляксандр Турчын.
Прэм’ер-міністр яшчэ раз нагадаў аб персанальнай адказнасці за выкананне даведзеных параметраў.