«Кожная такая акцыя чаканая дэпутатамі. Мы разумеем, што гэта багацце застанецца будучым пакаленням. Перад пачаткам працы я прыкмячаў у размове з калегамі, што ёсць такі тэрмін, як аднаўляльныя крыніцы. Але калі не займацца гэтым, то яны перастануць быць такімі», — сказаў Вадзім Іпатаў.
Віцэ-спікер падкрэсліў, што нетры, зямля, лясы, палі, вадаёмы — багацце краіны. І калі не ставіцца да яго беражліва, вынік будзе адмоўны.
«Мы фарміруем заканадаўства з калегамі, выканаўчай уладай. Разам з тым павінны займацца і непасрэдна працай на зямлі і паказваць прыклад, удзельнічаючы ў гэтай акцыі» — лічыць Вадзім Іпатаў.

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Таццяна Лаўрыновіч звярнула ўвагу, што ўдзел дэпутатаў у гэтай акцыі сімвалічны. «І прыемна, што ў дадзенай акцыі прымаюць удзел усе — ад школьнікаў да прадстаўнікоў міністэрстваў, што паказвае, наколькі стваральная наша краіна і наша праца», — сказала яна.
А папрацаваць на сваёй роднай зямлі не проста з калегамі, а ўжо сябрамі на карысць сваёй Радзімы, сваёй акругі Таццяна Лаўрыновіч лічыць удвая прыемным.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па экалогіі і прыродакарыстанні Алег Цылько звярнуў увагу, што дэпутаты стабільна прымаюць удзел у акцыі, якая заклікана аб’яднаць прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, грамадскасці, працоўных, навучальных калектываў.
«Дэпутаты працуюць з добрым настроем. Задача пастаўлена. І нават, здавалася б, не зусім вясновае надвор’е не палохае», — сказаў Алег Цылько.

Ён заўважыў, што кожны дэпутат, акрамя ўдзелу ў акцыі на рэспубліканскім узроўні, удзельнічае ў падобных мерапрыемствах у сваіх выбарчых акругах. Такім чынам, кожны дэпутат ужо высадзіў «свой добры гай».
«Беларусь славіцца сваёй прыгажосцю, лясамі і балотамі. Акрамя таго, лес з’яўляецца і стратэгічнай сыравінай для нашай эканомікі, У нас дастаткова шмат лесаперапрацоўчых прадпрыемстваў. А вынік гэтай працы павышае дабрабыт нашых людзей, жыхароў Беларусі», — сказаў ён.