Беларускі баксёр Дзяніс Салоцкіх заняў другое месца на міжнародным турніры памяці Героя Савецкага Саюза Дуйшэнкула Шапокава, паведамляе БелТА.
Спаборніцтвы прайшлі ў сталіцы Кыргызстана Бішкеку. У папярэдніх баях у вазе да 55 кілаграмаў Салоцкіх перамог трох спартсменаў з краіны-гаспадыні, але ў фінальным паядынку ўступіў Даміру Абдукадзіру з Казахстана. Удзел у турніры таксама прымалі баксёры з Расіі, Манголіі, Таджыкістана, Узбекістана і Кітая, якія разыгралі медалі ў дзесяці катэгорыях. Нашу краіну прадставілі таксама Максім Панькоў, Вадзім Волчак і Аляксандр Радзівонаў.