«Самае галоўнае дасягненне НАК складаецца ў тым, што камітэту ўдалося граматна знайсці баланс паміж дзяржаўным падыходам і незалежнай падтрымкай спартсменаў, чаго патрабуе алімпійская Хартыя. Такога спалучэння дасягнуць вельмі складана, — падкрэсліла Наталля Пяткевіч. — Дзякуючы дзеючаму і папярэднім кіраўнікам НАК і ўсёй спартыўнай грамадскасці нам удалося забяспечыць у Беларусі гэты прынцып».
Таксама намеснік Прэм’ер-міністра ад імя ўрада ў гонар юбілею падарыла НАК выцінанку ручной работы. «Узнагароды і граматы ў камітэта ўжо ёсць, гэтым разам хацелася зрабіць падарунак ад усяго сэрца. Выцінанка вельмі сімвалічная для Беларусі, яна ўнесла нашу краіну ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Хачу пажадаць, каб нашы атлеты працягвалі ўпісваць свае імёны ў гісторыю спорту залатымі літарамі», — сказала яна.