Top.Mail.Ru

Балгарскі «Лудагорац» будзе сапернікам мінскага «Дынама» ў Лізе чэмпіёнаў

Першую сустрэчу падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі правядуць 8 або 9 ліпеня на выездзе.

У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылося жараб’ёўка кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе БелТА.

У першым кваліфікацыйным раўндзе сапернікамі чэмпіёна Беларусі мінскага «Дынама» будуць футбалісты балгарскага клуба «Лудагорац» з Разграда. Першую сустрэчу падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі правядуць 8 або 9 ліпеня на выездзе, паядынак у адказ адбудзецца 15 або 16 ліпеня. Для выхаду ў асноўны этап чэмпіёнскай Лігі, у якім выступяць 36 клубаў, трэба паспяхова прайсці чатыры адборачныя раўнды. Калі мінчане ўступяць у першым крузе ЛЧ, то пяройдуць у другі раўнд кваліфікацыі трэцяга па рангу еўрапейскага турніру — Лігі канферэнцый.

Пазней у Ньёне пройдзе жараб’ёўка кваліфікацыі Лігі канферэнцый, дзе выступяць яшчэ тры прадстаўнікі Беларусі — гродзенскі «Нёман», жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і брэсцкае «Дынама». Гэтыя клубы стартуюць з першага кваліфікацыйнага раўнда, сустрэчы якога пройдуць 10 і 17 ліпеня. Каб прабіцца ў асноўны этап ЛК, у якім згуляюць 36 каманд, неабходна пераадолець чатыры кваліфікацыйныя бар’еры.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю