Гэтае мерапрыемства адбылося ў кінатэатры «Масква» і было прысвечана памяці славутага кінарэжысёра Маргарыты Касымавай. На вялікім экране дэманстраваўся яе фільм «Бальная сукенка». І хоць карціна знята даўно, глядач добра ўспрыняў гэтае светлае кіно пра гісторыю дзяўчынкі, якая сутыкаецца з тымі ж праблемамі, як і моладзь сёння. У стужцы ўздымаюцца важныя тэмы, на якія цікава будзе паразважаць школьнікам і іх бацькам, напрыклад, каго лічыць сапраўднай маці — тую, якая нарадзіла, але кінула свае дзіця, ці тую, якая вырасціла, любіць і падтрымлівае. У фільме закранаецца і праблема булінгу сярод падлеткаў, ёсць там, зразумела, і пра першае каханне, і пра зайздрасць, і пра сапраўднае сяброўства. Менавіта таму кіно Маргарыты Касымавай актуальна і цяпер, хоць выйшла ў 2003 годзе.
Сваімі ўспамінамі аб працы з рэжысёрам падзяліўся заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай кінапрэміі, ганаровы старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў Віктар Васільеў (ён выканаў адну з роляў у карціне).
«Маргарыта Касымава была высокакультурным чалавекам, які валодаў рэжысёрскай і чалавечай годнасцю. Яна натуральна была княгіняй. З-за складаных абставін, на жаль, была вымушана уехаць з Таджыкістана жыць у іншую краіну, але Беларусь стала для яе сапраўдным домам. Маргарыту Касымаву падтрымаў кіраўнік нашай дзяржавы, ёй выдзелілі жыллё. І яна аддзячыла нашай краіне сваёй творчасцю, бо зняла для Беларусі некалькі добрых светлых карцін», — раскаўвае Віктар Васільеў.

Згадваючы здымкі «Бальнай сукенкі», Віктар Васільеў распавёў пра ўнікальны стыль працы Маргарыты Касымавай на пляцоўцы.
«На здымках „Бальнай сукенкі“ Маргарыта Касымава не рабіла рэзкіх заўваг нам, акцёрам, ці аператарам. Яна вельмі інтэлігентна сядзела ўбаку і запісвала ўсе дэталі, якія ёй трэба будзе скарэкціраваць падчас мантажу. Пры гэтым яна заўсёды цвёрда адстойвала якасць здымачнага працэсу», — згадаў Віктар Васільеў.
Перад гледачамі яшчэ выступіў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаурэат спецыяльнай Прэміі Прэзідэнта Аляксандр Кашпераў, які таксама выканаў адну з роляў у фільме «Бальная сукенка». Аляксандр Барысавіч пацікавіўся ў прысутных, ці спадабалася ім кіно, і параіў глядзець менавіта такія светлыя добрыя фільмы, бо яны выхоўваюць чалавека як асобу і расказваюць пра нашы спрадвечныя каштоўнасці.
Фільм «Бальная сукенка» можна смела назваць сучаснай гісторыяй Папялушкі, бо ў нейкай ступені на балі, якія адбываецца ў фінале карціны, гераіня Віка сустракае свайго «прынца». А танчыць яна ў чароўнай сукенцы, якую ей падарыла, можна сказаць, фея-хросная, бо сваей сапраўднай маці дзяўчынка лічыць тую жанчыну, якая яе вырасціла як сваю дачку.
Дарэчы, карціну «Бальная сукенка» таксама цікава паглядзець яшчэ і таму, каб панастальгіраваць і апынуцца ў Мінску таго часу. У фільме можна пазнаць характэрныя беларускай сталіцы дамы, вуліцы і скверы.

У рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» запланаваны таксама Дні кінематаграфіі Казахстана, Пакістана, Расіі, Індыі і Кітая. Цікава, што ў гэтым годзе ўсе Дні нацыянальнага кіно прысвечаны жанчынам. І гэта невыпадкова, бо 2026 год афіцыйна названы Годам беларускай жанчыны.
Ірына Прымак,
Фота БелТА

У рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» запланаваны таксама Дні кінематаграфіі Казахстана, Пакістана, Расіі, Індыі і Кітая. Цікава, што ў гэтым годзе ўсе Дні нацыянальнага кіно прысвечаны жанчынам. І гэта невыпадкова, бо 2026 год афіцыйна названы Годам беларускай жанчыны.
Ірына Прымак,
Фота БелТА