Top.Mail.Ru
84

«Бамбічны вынік для клуба». Квартальнаў аб ліку 4:0 у серыі

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў назваў сухую перамогу ў серыі над маскоўскім «Дынама» найвышэйшым дасягненнем клуба ў КХЛ, паведамляе БелТА.


Чацвёрты матч дынамаўскага дэрбі прайшоў у Маскве і завяршыўся перамогай гасцей з лікам 2:1 у авертайме. Абедзве шайбы за «зуброў» закінуў Станіслаў Галіеў. У папярэдніх гульнях серыі мінчане былі мацнейшымі з вынікамі 3:1, 4:1 і 2:1 адпаведна.


«Цяжкая гульня, шанцы былі роўныя. У саперніка добрая каманда, усе матчы на выездзе і дома былі для нас няпростымі, „на сцяжку“. Мы паважаем саперніка, ён быў вартым. Нам прыйшлося няпроста, — адзначыў Квартальнаў. — Я заўсёды ведаў, што Стас Галіеў — элітны хакеіст. Ён вельмі выдатна гуляе ў плэй-оф, робіць важныя рэчы. Ёсць гульцы, якія ўмеюць ставіць кропкі ў гульнях. У мяне ніколі не было сумненняў у ім. Ён — герой, хаця ў нас сёння было 22 героі».

Мінскае «Дынама» ўпершыню ў гісторыі клуба ў КХЛ выйграла серыю з лікам 4:0. Сталічны клуб у другім сезоне запар выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Гагарына. 

«Гэта вельмі добры лік, бамбічны для каманды і ўсёй арганізацыі. У мяне ў кар’еры такое ўжо бывала, але ў „Дынама“ большага выніку не было ніколі. Мне здаецца, зараз уся Беларусь кіпіць. У нас самая лепшая арэна і самыя лепшыя балельшчыкі. Гэта наш шосты гулец. Магу сказаць, ёсць і іншыя добрыя арэны, нават больш сучасныя. Але тое, што робіцца ў Мінску... За нас хварэе ўся краіна, і хлопцы гэта разумеюць», — сказаў Квартальнаў.

Наступным сапернікам мінчан стане адзін з клубаў Усходняй канферэнцыі, другі раўнд плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі стартуе 8-9 красавіка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю