2024-ы — год змен для беларускіх прадпрымальнікаў. У ліпені выйшла пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь са спісам дазволеных відаў дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых. У выніку больш за 20 000 бізнесменаў з 1 студзеня 2026 года не змогуць працаваць у ранейшым статусе.
Як далей весці бізнес? Перайсці ў іншую форму ўласнасці, выкарыстоўваючы спрошчаны спосаб — «бясшвовы» пераход з ІП у юрасобу. У «Банку Дабрабыт» расказалі, што за працэдура такая — «бясшвовы пераход», чаму гэта выгадна, якія карысныя прадукты і паслугі для новых юрыдычных асоб падрыхтаваў банк. На важныя пытанні адказаў Аляксандр Копач, начальнік аддзела продажаў малому бізнесу Дэпартамента малога і сярэдняга бізнесу «Банка Дабрабыт».
— Аляксандр, раскажыце, які за пераход прапануюць для індывідуальных прадпрымальнікаў?
— «Бясшвовы пераход» — гэта спецыяльная працэдура, згодна з якой ІП пераводзіць на новую юрыдычную асобу ўсю сваю прадпрымальніцкую дзейнасць.
«Бясшвовы», бо мяркуецца, што змены ў арганізацыйна-прававой форме вядзення бізнесу ніяк не паўплываюць на саму прадпрымальніцкую дзейнасць. ІП, па сутнасці, працягвае весці свой бізнес, але ўжо ў статусе юрыдычнай асобы, мінаючы складаную працэдуру рэгістрацыі і неабходнасць нанава атрымліваць дазволы і ліцэнзіі.
— Акрамя прастаты пераходу, ёсць іншыя перавагі?
— Вядома. І іх шмат. У першую чаргу, вы эканоміце час і грошы на афармленне, захоўваеце правы і абавязкі. Вашы накапленні ў межах ІП не знікаюць, а пераходзяць на банкаўскія рахункі і кашалькі новай арганізацыі.
Нельга не сказаць пра падаткі. У статусе новай юрыдычнай асобы вы можаце прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання (6 %). Улічваючы, што для ІП павысілася стаўка падаходнага і адзінага падаткаў, пераход з ІП у юрыдычныя асобы дасць магчымасць значна знізіць падатковую нагрузку.
— Чым «„Банк Дабрабыт“» карысны прадпрымальнікам, якія знаходзяцца ў стадыі пераходу?
— Мы разумеем, што любыя змены ў бізнес-працэсах прадугледжваюць дадатковыя выдаткі часу і намаганняў прадпрымальніка. Каб спрасціць «бясшвовы» пераход, «Банк Дабрабыт» прапаноўвае карысны сэрвіс «Бізнес-настройка». Ён даступны абсалютна ўсім на сайце банка, неабавязкова быць нашым кліентам.
У ім можна спампаваць/атрымаць шаблоны дакументаў для стварэння і рэарганізацыі юрыдычнай асобы, а таксама звярнуцца да партнёра банка, які акажа кансультацыйную падтрымку і правядзе рэгістрацыю «пад ключ» са зніжкай 20 %.
— Уявім, што ІП перайшоў у новую юрыдычную асобу. Што «Банк Дабрабыт» можа прапанаваць яму?
— За плячыма нашых спецыялістаў — сотні паспяховых гісторый у гэтым сегменце, таму мы дакладна ведаем, што трэба прадпрымальніку ў такі перыяд. Складана не прызнаць, што пераход — няпросты час для прадпрымальніка, калі яму як ніколі неабходна падтрымка.
Гэтую падтрымку даём мы ў рамках пакета «Бізнес: АДКРЫЦЦЁ». Першыя восем месяцаў новыя кліенты малога і сярэдняга бізнесу атрымліваюць разліковакасавае абслугоўванне без абаненцкай платы, каб даць час «стартануць» і ў поўнай меры ўстаць на ногі.
І гэта не ўсё! На працягу гэтага часу ўсе ўзаемадзеянні з банкам адбываюцца без абаненцкай платы, электронныя плацяжы ў беларускіх рублях — без абмежаванняў і да трох пераводаў у расійскіх рублях бясплатна. Важна адзначыць, што, стаўшы кліентам нашага банка, вы атрымліваеце ўсе асноўныя паслугі анлайн, і вам не прыйдзецца марнаваць час на наведванне офіса.
Дадаткова мы даём кліентам інавацыйную падтрымку. Яна прадугледжвае бясплатны анлайн-доступ да карысных сэрвісаў: «Дабрабыт. Падаткі» — разлік па-даткаў для бізнесу ў рэжыме 24/7, «Control» — праверка дзелавой рэпутацыі дзейных і будучых партнёраў, «Бібліятэка форм дакументаў» — шаблоны асноўных дакументаў для штодзённай бізнесдзейнасці.
— А калі новай юрыдычнай асобе спатрэбіцца крэдыт?
— То мы ёй яго дадзім! Так, нават калі яна зусім нядаўна «бясшвова» перайшла ў новую юрыдычную асобу. У выпадку, калі бізнесу ў новым статусе юрыдычнай асобы, створанай згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці», патрэбна фінансавая падтрымка, «Банк Дабрабыт» гатовы з першага дня яго дзейнасці разгледзець выдачу крэдыту. Прычым без залогу і адштурхваючыся ад фінансавых вынікаў бізнесу, які раней ажыццяўляў сваю дзейнасць як ІП.
Для новых юрыдычных асоб мы прапануем крэдыт «Бізнес. Экспрэс». Гэты прадукт дазволіць атрымаць грашовыя сродкі на суму да 140 000 BYN і тэрмінам да 60 месяцаў на любыя мэты бізнесу: ці то набыццё асноўных сродкаў, ці то фінансаванне бягучай дзейнасці.
Мы цэнім час нашых кліентаў, таму ў сваёй дзейнасці робім акцэнт на анлайн-абслугоўванні. Напрыклад, дзейныя кліенты банка атрымліваюць анлайн-крэдыты і авердрафты для бізнесу за 10 хвілін без наведвання офіса банка. Афармленне самой заяўкі на крэдыт у мабільным дадатку «Дабрабыт анлайн» або ў інтэрнэт-банку займае ўсяго дзве хвіліны. Для падпісання крэдытнага дагавора дастаткова скарыстацца электронналічбавым подпісам або плацежным паролем і кодам СМС.
— Якія віды дзейнасці часцей за ўсё маюць патрэбу ў фінансаванні? Ёсць сферы, якія атрымліваюць адмову?
— «Банк Дабрабыт» закрывае любыя патрэбы кліента ў фінансаванні, паколькі ажыццяўляе крэдытаванне абаротнага капіталу і інвестыцыйных праектаў, дае авердрафты, лізінг, факторынг, а таксама выдае банкаўскія гарантыі, якія забяспечваюць выкананне абавязацельстваў па кантрактах кліента.
У нашым банку няма абмежаванняў па фінансаванні якой-небудзь дзейнасці, калі яна ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Часцей за ўсё да нас звяртаюцца кліенты, у якіх ёсць уласная вытворчасць або якія спецыялізуюцца на аптовым гандлі. Значная доля адносіцца да сферы паслуг.
— Ці патрабуе банк залог пры выдачы крэдыту?
— У нашым банку гібкі падыход да залогу! Зыходзячы з фінансавых паказчыкаў дзейнасці кампаніі, банк гатовы выдзеліць да 25 000 базавых велічынь пад паручыцельства ўласнікаў бізнесу, а гэта на дадзены момант 1 050 000 беларускіх рублёў.
Калі ж ёсць запыт на суму большую або патрабуецца фінансаванне інвестыцыйных праектаў, то ў такім выпадку залог спатрэбіцца. Напрыклад, тавары ў абароце, транспарт, камерцыйная нерухомасць і іншае.
— Якія прапановы ёсць у банка ў кірунку гандлёвага эквайрынгу?
— У гэтым кірунку чакаюцца змены. З 1 ліпеня 2025 года ІП і юрыдычныя асобы, занятыя ў гандлі, абавязаны выкарыстоўваць касавыя апараты з устаноўленым СКНА або праграмныя касы, якія счытваюць код маркіроўкі. У першую чаргу гэта датычыцца тых прадпрымальнікаў, хто гандлюе маркіраванымі таварамі або ў каго гандлёвая плошча складае больш за 200 квадратных метраў.
З улікам таго, што спіс маркіраваных тавараў пастаянна пашыраецца, мы ўпэўнены, што мяняць касавае абсталяванне давядзецца ў выніку ўсім. Таму мы загадзя падрыхтаваліся і ўжо цяпер прапаноўваем паслугу «Гандлёвы эквайрынг», якая дазваляе атрымаць сучасную праграмную касу, што адпавядае ўсім неабходным патрабаванням.
— У чым асаблівасць вашай прапановы?
— Іх шмат! Напрыклад, «Банк Дабрабыт» не ставіць для кліентаў абмежаванні па абароце і суме мінімальнага плацяжу. Адзіная камісія для картак, выпушчаных банкамі РБ, — 1,8 %.
Залічэнне грашовых сродкаў на рахунак адбываецца не пазней за наступны працоўны дзень. Нашы кліенты не перадаюць звесткі ў падатковую, так бы мовіць, уручную, а анлайн. Гэта дасць магчымасць прадпрымальнікам не адцягваць увагу ад непасрэднага вядзення бізнесу!
— Ці аказваеце вы дапамогу ў набыцці новых тэрміналаў?
— Кліенты нашага банка атрымліваюць у карыстанне тэрмінальнае абсталяванне бясплатна. Мы таксама прапаноўваем набыць або арандаваць тэрмінал у партнёраў «Банка Дабрабыт».
Гэта сучаснае і якаснае абсталяванне, якое спалучае адразу некалькі прылад
— POS-тэрмінал, касу, модуль СКА і прынтар чэкаў. Партнёр «Банка Дабрабыт» падрыхтуе неабходныя дакументы і зарэгіструе касавы апарат у падатковай інспекцыі. Нашым кліентам застаецца толькі весці свой бізнес, астатняе мы гатовы ўзяць на сябе!
— Ці ёсць у вас асаблівыя прапановы для некамерцыйнага сектара?
— «Банк Дабрабыт» — дзяржаўны банк Рэспублікі Беларусь, у сувязі з чым вялікая ўвага ў нашай рабоце ўдзяляецца падтрымцы некамерцыйнага сектара, куды ўваходзяць таварыствы ўласнікаў, прафсаюзы, грамадскія аб’яднанні і іншыя некамерцыйныя арганізацыі.
Спецыяльна для іх мы распрацавалі ўнікальны пакет паслуг «Альянс». Пры яго стварэнні ўлічваліся асноўныя патрэбы такіх арганізацый. У першую чаргу гэта даступнасць. Абаненцкая плата ў рамках пакета «Альянс» складае ўсяго 1 BYN у месяц. Па-другое, выгада. Даход на рэшту па рахунку ў беларускіх рублях складае 3 % гадавых. Няма ніякіх абмежаванняў па колькасці правядзення электронных плацяжоў у беларускіх рублях. Камісія за залічэнне заработнай платы — усяго 0,01 % ад сумы пералічэння. Па-трэцяе, дадатковыя магчымасці. Кліенты «Банка Дабрабыт» у рамках пакета «Альянс» атрымліваюць дзве прэміяльныя карты для кіраўнікоў, доступы да бібліятэкі шаблонаў дзелавой дакументацыі і электроннай гандлёвай пляцоўкі.
— Што чакаць ад «Банка Дабрабыт» у найбліжэйшы час?
— Сёння мы аказваем усебаковую падтрымку прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу, даючы сапраўды выгадныя ўмовы супрацоўніцтва і сучасныя інструменты фінансавання. У гэтым кірунку плануем развівацца і далей, прадугледжваючы запыты кліента.
Каб наша падтрымка была даступная кожнаму, хуткім часам плануем арганізоўваць тэматычныя сустрэчы ў рэгіёнах, каб суб’екты малога і сярэдняга бізнесу ведалі пра ўсе магчымасці для развіцця іх бізнесу. Першае мерапрыемства з удзелам нашага банка пройдзе ўжо 28 сакавіка ў Гомелі.
— А хто будзе запрошаны на такія сустрэчы?
— На сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесаў мы будзем запрашаць спікераў з розных сфер дзейнасці, напрыклад, з мясцовых выканкамаў, раскажам пра сумесныя праграмы фінансавання «Банка Развіцця» праз «Банк Дабрабыт», новыя прадукты і сэрвісы банка, адкажам на ўсе ўзніклыя пытанні. Пра дакладныя даты і месца правядзення мы абавязкова паведамім на сайце банка і ў мясцовых СМІ.
Атрымаць кансультацыю па фінансаванні бізнесу цяпер у «Банку Дабрабыт»:
— Сайт Банка
— Экспертны цэнтр для юрыдычных асоб: 633 66 11 (А1, МТС).
— Чат-бот у «Тэлеграм»: telegram.me/Expert_Bankdabrabyt_bot«Банк Дабрабыт» — ваш правільны выбар для паспяховага вядзення бізнесу!
УНП 807000002