Top.Mail.Ru
221

Банк развіцця і ПВТ аб'ядноўваюць рэальны сектар і ІT-распрацоўшчыкаў для эфектыўных рашэнняў

Попыт сустрэў прапанову і фінпадтрымку

Для паскарэння тэхналагічнага росту краіны, павелічэння імпартазамяшчэння і ўнутраных кааперацыйных працэсаў, а таксама зніжэння сабекошту тавараў і паслуг Банк развіцця сумесна з Паркам высокіх тэхналогій вырашылі кансалідаваць патрэбы прадстаўнікоў рэальнага сектара эканомікі і знайсці магчымасці для іх рэалізацыі. Гаворка ідзе не толькі аб фінансаванні, а аб стварэнні новых рашэнняў для розных галін, растлумачылі ў прэс-службе фінансавай установы.

Пілотнай кампаніяй у такім узаемадзеянні стала ТАА «Еўрагандаль». І гэта невыпадкова. Маштабы і кірункі дзейнасці найбуйнейшага рытэйлера ў дыяпазоне ўсёй краіны дазваляюць прааналізаваць і ацаніць запыты бізнесу і дзяржпрадпрыемстваў у тэхналагічных прадуктах: ад сыравіннай базы і вытворчасці да маркетынгу і лагістыкі. 

Вядучы ІT-кластар краіны — ПВТ — аб’ядноўвае больш за 1000 кампаній, здольных прыўнесці ў рэальны сектар новыя рашэнні, і тым самым павысіць яго эфектыўнасць. Пры гэтым Банк развіцця накіраваны стварыць новы фінансавы прадукт для арганізацый-спажыўцоў айчынных ІT-распрацовак для патрэб рэальнага сектара эканомікі.

Кульмінацыйным момантам гэтай работы стаў дыялог па лічбавай трансфармацыі рытэйла. Каля 15 рэзідэнтаў ПВТ прадставілі Еўрагандлю персаніфікаваныя рашэнні па кірунках аналітыкі і інтэлектуальных сістэм, бяспекі, аўтаматызацыі і ўліку, персаналу і маркетынгу.

— Мерапрыемства дэманструе як высокую гатоўнасць і здольнасць рэзідэнтаў ПВТ да распрацоўкі індывідуальных прадуктаў для рэальнага сектара, так і попыт сярод прадпрыемстваў на айчынныя тэхналогіі. Ініцыятыва дазволіла ў практычнай плоскасці аб’яднаць патрэбы з магчымасцямі. У перспектыве мы плануем маштабаваць гэты вопыт на ўсе галіны эканомікі і стварыць новы фінансавы інструмент падтрымкі, каб мінімізаваць перашкоды для беларускіх прадпрыемстваў у засваенні эфектыўных рашэнняў. Такім чынам мы дасягнем мультыплікатыўнага эфекту рэспубліканскага маштабу, — выказала меркаванне падчас мерапрыемства начальнік упраўлення кліенцкага менеджменту Банка развіцця Алеся Якімуш.

Паскарэнне тэхналагічнага развіцця краіны напрамую залежыць ад цеснай сінергіі паміж распрацоўшчыкамі ПЗ і рэальным сектарам эканомікі. Ініцыятыва Банка развіцця і ПВТ дала іскру, якая ў хуткім часе ператворыцца ў агонь інавацый эканомікі, дзе на кожную патрэбу знойдуцца сваё рашэнне і фінансавая падтрымка.

Чытайце таксама: У Мінску абмеркавалі прапановы для развіцця эканомікі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю