Балансы па картках Беларусбанка будуць урэгуляваны ў поўным аб'ёме, работы працягваюцца. Пра гэта паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.
«У рамках работ па ліквідацыі наступстваў тэхнічнага збою, які адбыўся 30 снежня, Банкаўскі працэсінгавы цэнтр працягвае мерапрыемствы па ўрэгуляванні рэшткаў па картках ААТ „ААБ Беларусбанк“. У бліжэйшы час балансы па картках будуць урэгуляваны ў поўным аб’ёме», — расказалі ў цэнтры.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.