Top.Mail.Ru

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на 18 чэрвеня

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на 18 чэрвеня, паведамілі БелТА ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

З 00.00 да 6.30 18 чэрвеня цэнтр будзе праводзіць планавыя тэхналагічныя работы на абсталяванні сеткі перадачы даных. У гэты прамежак часу магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў карт банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр прыносіць прабачэнні за нязручнасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю