Як праінфармавалі ў Белінвестбанку, з 3.00 да 4.00 30 студзеня Банкаўскі працэсінгавы цэнтр запланаваў правядзенне тэхналагічных работ. У названы прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў плацежных картак банкаў у сетцы арганізацый гандлю і сэрвісу, пунктах выдачы наяўных, прыладах самаабслугоўвання, банкаматах.
Аб кароткачасовых перапынках у абслугоўванні паведаміў і Белаграпрамбанк.
Банкі дзякуюць за разуменне і прыносяць прабачэнні за часовыя нязручнасці.