Па ходзе турніру ў вагавой катэгорыі да 97 кг прадстаўнік Беларусі перамог турка Мухіціна Хельваджы, японца Сарата Канадзаву, расіяніна Магамеда Мухтарава і немца Дарыуса Кіфера. У фінале 14 кастрычніка Абубакар сустрэнецца з украінцам Ягорам Якушэнкам, паядынак пройдзе раніцай па мінскім часе.
Хаслаханаў з’яўляецца чэмпіёнам свету сярод юнакоў і юніёраў, прызёрам маладзёжнага першынства планеты і дарослага кантынентальнага форуму. Таксама ў турніры класікаў у ЗША наш Захар Яневіч (да 72 кг) завяршыў выступленні ў 1/8 фіналу, а Ілья Валеўскі (да 82 кг) — у кваліфікацыі. Усяго нашу краіну прадстаўляюць 14 атлетаў.