«Барселона» ў фінальным матчы Кубка Іспаніі па футболе абгуляла «Рэал» (Мадрыд) — 3:2, паведамляе Sputnik.
Матч праходзіў у Севільі. Па выніках асноўнага часу на табло быў лік 2:2, за «Барселону» забілі Пэдры (28-я хвіліна), Феран Торэс (84), за «Рэал» — Кіліян Мбапе (70) і Арэльен Тчуамені (77). У дадатковы час Жуль Кундэ забіў вырашальны гол, гэта здарылося на 116-1 хвіліне матчу.
Гэта першая сустрэча «Барселоны» і «Рэала» у фінале Кубка Іспаніі з 2014 года. Аднак тады перамогу атрымаў сталічны клуб 2:1. Такім чынам, на сёння гэта восьмы паядынак у фінале, на рахунку кожнага клуба аднолькавая колькасць перамог — па чатыры.
Пры гэтым для «Барселоны» гэта 32-я перамога на Кубку Іспаніі, у каманды першае месца па гэтым паказчыку. «Рэал» выйграваў гэты турнір 20 разоў. Уладальнік трафея мінулага года — «Атлетык» з Більбао, для гэтай каманды перамога стала 24-й.