Top.Mail.Ru

Барсукоў стаў лепшым іграком 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Яўген Барсукоў прызнаны лепшым іграком 11-га тура чэмпіянату па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА.



У выязным паядынку з футбалістамі «Слуцка» 34-гадовы паўабаронца «Гомеля» быў сапраўдным лідарам сваёй каманды, забіўшы два мячы і аддаўшы галявую перадачу Дзмітрыю Барадзіну. Гамяльчане атрымалі перамогу з вялікім лікам 3:0 і, набраўшы 15 ачкоў, займаюць 8-е месца ў турнірнай табліцы.

Аўтарам самага прыгожага гола мінулага ўік-энду стаў хаўбэк барысаўскага БАТЭ Раман Пілецкі, які эфектным далёкім ударам паразіў вароты жодзінскіх тарпедаўцаў. Праўда, барысаўчане прайгралі з лікам 2:3, і знаходзяцца на 10-й пазіцыі, набраўшы 14 заліковых балаў.

Турнірную табліцу ўзначальвае дэбютант элітнага дывізіёна «МЛ Віцебск», у якога 29 ачкоў, мінскае «Дынама» і мазырская «Славія» набралі па 23 балы, у «Іслачы» і брэсцкага «Дынама» па 21 ачку. У бамбардзірскай гонцы лідзіруе Аляксандр Шасцюк («Іслач»), які забіў 8 мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

13 чэрвеня

«Маладзечна» — «Дынама» (Брэст), «Гомель» — «Арсенал» (Дзяржынск);

14 чэрвеня

«Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ», БАТЭ — «Нёман» (Гродна), «Дынама» (Мінск) — «Слуцк»;

15 чэрвеня

«Іслач» — «МЛ Віцебск», «Нафтан» (Наваполацк) — «Славія», «Віцебск» — «Смаргонь».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю