Пасля міжнароднага перапынку адновяцца матчы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе БелТА.
У стартавым паядынку 25-га тура сёння дзяржынскі «Арсенал» сустрэнецца ў Барысаве з «Іслаччу» з Мінскага раёна (пачатак гульні ў 17.00). У матчы першага круга «Іслач» разграміла «Арсенал» з лікам 4:0. У другой сённяшняй сустрэчы брэсцкае «Дынама» прыме на сваёй арэне футбалістаў «Віцебска» (пачатак гульні ў 19.00). Іх першы паядынак цяперашняга першынства завяршыўся перамогай брэстаўчан з вынікам 3:1.
Заўтра адбудуцца яшчэ тры матчы: «Смаргонь» — БАТЭ (Барысаў), «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Славія» (Мазыр), «Дынама» (Мінск) — «Гомель».
Заключныя гульні 25-га тура пройдуць 19 кастрычніка: «Слуцк» — «Маладзечна», «Нёман» — «Нафтан» (Наваполацк), «МЛ Віцебск» — «Мінск».
Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: «МЛ Віцебск» — 52 ачкі (24 матчы), «Дынама» (Мінск) — 48 (23), «Славія» — 47 (24). Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападаючы «Іслачы» Аляксандр Шасцюк, які забіў 16 мячоў.