Сваю шостую вікторыю запар падапечныя Наталлі Трафімавай атрымалі сёння, упэўнена абыграўшы «Гарызонт-2-РЦАП» — 71:46. Гродзенская «Алімпія» разграміла на сваёй пляцоўцы «гомельскіх рысяў» — 107:27. Акрамя «гарызонту» без страт ідуць баскетбалісткі «Мінска», якія атрымалі чатыры перамогі ў чатырох праведзеных сустрэчах.
У адзіным сённяшнім паядынку мужчынскага першынства дзеючыя чэмпіёны краіны баскетбалісты «Гродна-93» перамаглі ў сябе дома віцебскі «Рубон» з вынікам 76:59. Учора Магілёўскі «Барысфен» здабыў чацвёртую перамогу запар, адолеўшы на выездзе БК «Мінск» з розніцай у два ачкі — 86:84.