Top.Mail.Ru

Баскетбалісткі «МІНСКа» шосты раз сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі сярод жанчын

Баскетбалісткі «МІНСКа» пасля пяцігадовага перапынку заваявалі Кубак Беларусі сярод жаночых каманд, паведамляе БелТА.


23 лістапада ў вырашальным паядынку 29-га кубкавага розыгрышу падапечныя Вольгі Падабед упэўнена абыгралі гродзенскую «Алімпію» з лікам 68:50. Для «МІНСКа» гэта шосты кубкавы трафей у гісторыі. У паўфінале мінчанкі з рэзультатам 79:56 разграмілі баскетбалістак «Гарызонта», якія выйгравалі Кубак пяць папярэдніх сезонаў запар.

На гэты раз каманда Наталлі Трафімавай стала ўладальнікам бронзавых узнагарод кубкавага турніру, перамогшы ў матчы за трэцяе месца маладзёжную каманду БК «МІНСК» з лікам 71:55.

«Фінал чатырох» мужчынскага Кубка Беларусі пройдзе на гэтым тыдні. У суботу, 29 лістапада, у паўфіналах на паркеце сталічнага спартыўнага комплексу РДВАР дзеючы ўладальнік трафея «Гродна-93» згуляе з баскетбалістамі «МІНСКа», а магілёўскі «Барысфен» будзе сапернічаць з віцебскім «Рубонам». Медальныя паядынкі мужчынскага кубкавага розыгрышу адбудуцца 30 лістапада.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю