Top.Mail.Ru
148

Баскетбалісткі "Мінска" выйгралі чацвёрты матч запар у чэмпіянаце Беларусі

На жаночым чэмпіянаце Беларусі па баскетболе адбыліся чарговыя сустрэчы другога этапу, паведамляе БелТА.

Лідары першынства баскетбалісткі «Мінска» без асаблівых праблем перайгралі сваю маладзёжную каманду з перавагай у 26 ачкоў — 67:41. Дзеючыя чэмпіёнкі краіны баскетбалісткі «Гарызонта» прайгралі ў сябе дома Гродзенскай «Алімпіі» — 54:65. Становішча каманд пасля 24 тураў: «Мінск» — 45 ачкоў, «Алімпія» — 43, «Гарызонт» — 40, «Мінск-2» — 31.

Учора ў цэнтральным паядынку мужчынскага чэмпіянату баскетбалісты «Мінска» разграмілі на сваёй пляцоўцы Магілёўскі «Барысфен» з вынікам 96:69. У аўторак, 3 сакавіка, мінчане згуляюць на выездзе з лідарамі турніру баскетбалістамі «Гродна-93», якія да гэтага атрымалі сем вікторый запар. Становішча ў групе лідараў: «Гродна-93» — 39 ачкоў (21 матч), «Мінск» — 37 (21), «Барысфен» (Магілёў) — 37 (21), «Рубон» (Віцебск) — 31 (22).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю