Top.Mail.Ru
216

Баскетбалісты «Гродна-93» праз 21 год сталі чэмпіёнамі Беларусі, перапыніўшы гегемонію «Мінска»

Баскетбалісты «Гродна-93» сталі чэмпіёнамі Беларусі, перапыніўшы шматгадовую гегемонію БК «Мінск», паведамляе БелТА.

Сёння ў Лідзе ў пятым, вырашальным паядынку залатой серыі падапечныя Дзмітрыя Кузьміна ва ўпартай барацьбе адолелі мінчан з перавагай у тры ачкі 69:66, і выйгралі чэмпіёнскую серыю з агульным лікам 3:2. БК «Мінск» нікому не аддаваў чэмпіёнскі тытул з 2009 года, баскетбалісты «Гродна-93» у апошні раз бралі золата ў 2004 годзе, цяпер у іх 9 тытулаў.

Уладальнікамі бронзавых узнагарод 33-га чэмпіянату Беларусі сталі баскетбалісты Віцебскага «Рубона», якія таксама ў зацяжной пяціматчавай серыі адолелі Магілёўскі «Барысфен» — 3:2. Віцебская каманда паднялася на п’едэстал гонару пасля 20-гадовага перапынку.

У спаборніцтвах жаночых каманд чэмпіёнкамі Беларусі сталі баскетбалісткі «Гарызонта», якія адолелі ў пяціматчавай залатой серыі «Мінск» — 3:2. Для «Гарызонта» гэта 15-е золата чэмпіянату Беларусі. Бронзавыя медалі заваявалі баскетбалісткі Гродзенскай «Алімпіі», тройчы абыграўшы «Гарызонт-2-РЦАП».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю