Баскетбалісты «Мінска» з паражэння стартавалі ў чвэрцьфінальнай серыі Адзінай маладзёжнай лігі ВТБ, паведамляе БелТА.
Сёння ў хатнім паядынку падапечныя Дзмітрыя Калтунава на роўных змагаліся з лідарам рэгулярнага сезона «Зенітам» з Санкт-Пецярбурга, але ў выніку ўсё ж саступілі з розніцай у сем балаў — 87:94. Самым выніковым у складзе гаспадароў стаў Давід-Масэнге Мукатэ, які набраў 23 ачкі. Матч у адказ серыі да дзвюх перамог адбудзецца 24 красавіка ў горадзе на Няве. Калі беларусы возьмуць рэванш, то вырашальны паядынак адбудзецца там жа 25 красавіка. У рэгулярным чэмпіянаце мінчане занялі восьмае месца, набраўшы 78 ачкоў у 56 праведзеных сустрэчах — па 26 перамог і паражэнняў. Зенітаўцы сталі першымі сярод усіх 14 удзельнікаў, заваяваўшы 99 балаў.
Баскетбалісты «Мінска» другі раз выступаюць у гэтым турніры. У сваім дэбютным сезоне яны таксама выйшлі ў чвэрцьфінальную стадыю, дзе саступілі Маскоўскаму МБА-МАІ, які потым стаў чэмпіёнам.
Склады астатніх чвэрцьфінальных пар: «Хімкі» — «Лакаматыў-Кубань» (Краснадар), «Парма» (Перм) — МБА-МАІ, «Пары Ніжні Ноўгарад» — ЦСКА (Масква).
Пераможцы чвэрцьфінальных баталій выйдуць у «Фінал чатырох», які пройдзе 30 красавіка — 1 мая ў Санкт-Пецярбургу.